Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Казюк маўчыць, не глядзіць на яе́). Казюк! га?

Казюк. Як бы табе́ гэта сказаць… Хочаш праўду? Добра! Я лгаць не хачу, дый ня трэба… Ле́пш праўда… Справа вось ў чым: мы мужчыны самі брудныя, і вось можа дзеля гэтага самага мы любім чыстасьць… страх, як любім!.. Пакуль ты была толькі мая, я цябе́ страшэнна любіў, кожным сваім нэрвам, кожным дрыгненьнем душы сваёй я любіў цябе́… Цяпе́р…

Юзя. А цяпе́р? Цяпе́р — ня любіш?..

Казюк. Не. Цяпе́р люблю, але інакш. Цяпе́р люблю цябе́, як няшчаснага чалаве́ка, жаласьліва цябе́ люблю… Люблю цябе́ толькі… як сястру…

Юзя. Толькі… як сястру…

Казюк. Але́. І кінуць цябе́ мне́ цяжка. Тое, што мы супольна перажылі, дужа зьвязала нас, трудна ўсё адразу парваць, але калі страх звар’яце́ньня ў вочы гляне — нічога не парадзіш…

Юзя. Значыцца, ты хочаш усё парваць?

Казюк. Ня ве́даю, што будзе пасьля… Хіба, што так… Сумна, цяжка, але — так!..

Юзя. Казюк! Ты ве́даеш, я заўсёды гордая была, я ніколі ні перад кім не паніжалася, — а цяпе́р я, Казюк, прашу, малюся: застанься! ня кідай мяне́ адну… у такі момант… Ты ў душу маю не́як дзіўна