Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юзя. Ты жаласьці ніякае для мяне́ ня маеш!..

Казюк. Дык што-ж я магу зрабіць? чым памагчы? — Міску бульбы?.. Ха-ха!.. Ты-ж сама калісь сьмяялася з мяне́... Ну што я? — Жабрак! Жабрак, як і вы, а мо і горэй…

Юзя. Я сэрца хачу, больш нічога… Толькі сэрца!.. Ты так гаворыш са мной быццам мяне́ ўжо ня любіш, быццам тое, што было…

Казюк (паказваючы вачыма на Але́ся, ўстрымлівае яе́ гутарку). Гм… Але́сь…

Юзя. Але́сь! У кухні ёсьць ў шафцы кусок хлеб́а… Налі сабе́ гарбаты — пэўне яшчэ цёплая — і зьясі.

Але́сь. Усё можна зье́сьці?

Юзя. Можаш усё… Там нямнога…

Але́сь (выходзіць).


ЗЬЯВА ІІ.

Юзя і Казюк.

Юзя. Казюк! Сядай сюды! (Казюк сядае каля яе́ ложка. Юзя бярэ яго за руку). Ты, бачу, іншы для мяне́ цяпе́р, чымся быў ране́й… Я бачу, ты не́як ахаладзе́ў… Казюк! я прашу цябе́ — ну, усё роўна — скажы мне́ шчыра, зусім шчыра, ці ты яшчэ мяне́ любіш? ці я табе́ не абрыдла? (паўза.