Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня зробіш, толькі паходзіш па вуліцы дый ве́рнешся… І ўсё сваё: страх! страх!.. А мне́ ня страх? — Мне́ сто разоў быў горшы страх, як я першы раз пайшла… А рады ніякае ня было…

Сымон. Я пайду… Памагу… Пазычу можа…

Юзя. Скуль пазычыш? — Ніхто ня дасьць! Дый ня трэба! На што яшчэ болей паніжаць сябе́, і так мы ўжо нізка ўпалі… Ле́пш сядзі!..

Сымон. Не. Я… пайду… (выходзіць).

Але́сь (шырока расчыненымі вачыма прыглядаўся да гэтае сцэны і прагавіта лавіў кожнае слова. Калі бацька пайшоў, ціха выйшаў за ім).


ЗЬЯВА VIII.

Юзя (адна), пасьля Але́сь.

Юзя. Эх, старое дзіця!.. І злосьць, і шкада, далібог! (сядае пры стале́ і пачынае лічыць грошы)… Эх! ашукаў гад! не хапае!.. ці можа я абмылілася… трэба яшчэ раз… (ізноў лічыць грошы).

Але́сь (убягае; нэрвовым шэптам да Юзі): Юзя! бяжы хутчэй!.. ратуй!.. татка вяроўку на ўсходах зачапіў і сам хоча…

Юзя(не разумеючы). Што?.. што татка?..