Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымон. Патрапіш, калі захочаш, патрапіш, калі ня будзеш такі зьбіўшыйся з дарогі няшчасны, як я… (чуваць крокі). Юзя ідзе́!..


ЗЬЯВА VІІ.

Тыя-ж і Юзя (уходзіць).

Юзя (кідаецца не распрануўшыся на ложа і нэрвова дрыжыць ўсім це́лам).

Сымон (нясьме́ла падыходзіць да яе́). Юзя! што ты?..

Юзя. Не магу!.. Сіл ня маю… Пагана, брыда!.. Зьдзе́куюцца… п’яны… ух! не магу!.. (плача).

Сымон. Супакойся… Ну нічога…

Юзя. Добра: нічога!.. Добра: супакойся!.. Эх, татка! Сядзіш толькі ў хаце, хле́б ясі і супакоіваеш мяне́… хэ-хэ!.. Што ты робіш? што? Толькі свае́ без канца праэкты будуеш, а нічога не парадзіш, каб дачка не прадавалася… Эх, чорт!.. Ме́ўся ісьці на шосу каме́ньне лупіць… Што? цяжка? Ня хочацца? — А мне́ лёгка, га? Пайшоў бы — усё-ж лягчэй было-б, а ён тут — як маці казала — філязофію сваю разводзіць!.. Эх, татка! грэх на душы маеш, вялікі грэх — і за маму, і за мяне́… Хай Бог табе́ не памятае!.. (Сымон бярэ шапку). Ну, куды ідзе́ш? Позна ўжо… Усё роўна нічога