Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адкрыць такому, хто-б зразуме́ў… Ну, ня сьме́йся з старога дурня!..

Казюк. Што вы! Я вас разуме́ю і апрача сымпатыі нічога ня маю… (выходзіць).


ЗЬЯВА VІ.

Сымон і Але́сь.

Сымон. Ну, добра… Бывай здароў… (пачынае пяяць сабе́ пад нос. Пасьля паўзы). Але́сь! што? сумна? нудна?

Але́сь. Але́, тата!

Сымон (падыходзіць да яго). Вось пачакай, усё добра будзе… Твой бацька яшчэ ня здурэў, як усе́ думаюць, о не!.. Твой бацька мае галаву на плячох!.. Будуць грошы! усё будзе!.. Будзем кожны дзе́нь е́сьці смачны абе́д, ве́даеш, з мясам; будзем піць гарбату з цукрам, а! любіш? і куплю табе́ харошых забавак, куплю табе́ драўлянага каня, каторы, як сядзеш, хістацца будзе то напе́рад, то ўзад… Будзеш на ім е́хаць, як на жывым…

Але́сь. Я жывога каня баюся, а вось драўлянага хачу!.. Купі, татка!

Сымон. Куплю, ве́дама, куплю!.. І яшчэ куплю табе́ харошую бліскучую такую трубу, будзеш сядзе́ць на кані і трубіць: тру-тру!..