Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я так ужо зжыўся, зрадніўся з сваім брудам-бядой, што мне́ страшна глядзе́ць на ўсё чыстае, харошае, як дзіцяці бывае страшна ў цёмным пакою… Вось!..

Казюк. Пан Сымон, гэта нэрвы…

Сымон. Нэрвы? — Але́… Чорт іх ве́дае! Мусіць нэрвы… (падсоўваецца да стала, пабачыўшы міску з стравай). А ёсьцека тут трохі?.. (Пачынае е́сьці). Ве́даеш, калісь, як пе́ршы раз яна пайшла, — я е́сьці ня мог, я давіўся куском, што яна прынесла, яе́… заработкам… А цяпе́р нічога… прывык… е́м… смачна… нічога!.. О, чалаве́к! паганы брудны гад!.. Але ты толькі ня думай, што я ўжо так… злажыў рукі і рахую ўжо толькі на дачку! О, не! барані Бог! Я яшчэ не такі! Гэта так… пакуль што… Мае́ мазгі працуюць… бязупынна… Я маю свае́ думкі, свае́ праэкты!.. О, пабачыш! яшчэ ўсё добра будзе, яшчэ я ня зусім прапаў!..

Казюк. Дай Божа…

Сымон. Ня ве́рыш, браце? Пабачыш!..

Казюк (устае́). Бывайце здаровы, пан Сымон!

Сымон. Ідзе́ш ужо? Ну, добра… Надае́ў я ўжо табе́… ідзі! Нагаварыў, наплёў, што на язык прыйшло… Няма дзіва! Іншы раз страшэнна хочацца пагутарыць, душу