Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пазаўтра заплачаш — бо моладасьць прайшла, старасьць ідзе́, а ты душой банкрут! Эх-хэ-хэ! Але!.. Я, мілы мой, банкрут… Іншы раз здае́цца, як вып’ю, што не! што сілы яшчэ ёсьць, што моладасьць яшчэ не прайшла — ды не, брат, дудкі! п’яная фантазія!.. Бачыш? — сівыя валасы! (паказавае галаву). Яны пасіве́лі не праз адну ноч, як кажа паэта, а дзеля таго, што арганізм пачынае ўжо слабе́ць, жыцьцёвае энэргіі ўсё ме́ней ды ме́ней, працэс папаўне́ньня зрасходаваных сіл адбываецца памале́й… Старасьць прыйшла, сьме́рць ідзе́, а я што? — Нішто, нуль, на дне́, безработны сьпіўшыся інтэлігэнт!.. Жонка з гора і голаду памёрла, дачка — эх! пайшла на лёгкі хле́б… Ох, чорт!.. жыцьцё!!.

Казюк. Ня трэба так… пан Сымон!.. Вы сягоньня страшэнны пэсыміст…

Сымон. Але… Дык як ня быць? як ім ня быць, чалаве́к мой!.. Ды ня толькі… Я — ўсё!.. Я анархіст, я, як зьве́р!.. Іду па вуліцы… Як спаткаю якую сытую, здаволеную, чыстую морду, ува мне́ ўсё аж затрасе́цца!. Так вось нажом і пырнуў-бы і рука ня дрыгнула-б!.. А побач з гэтым — у душы страх… Баюся гэтым сытым глянуць у вочы… Баюся!.. З дарогі уступлю… Зразуме́й! гэта якійсьці моральны страх, я-бы нават сказаў — містычны страх!..