Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ёсьць, праўда, але так мала, што як капелька ў шклянцы… Ці чэлаве́к багаты, ці бе́дны, ці малады, ці стары — кожны мае сваё горо-бяду, свой страх… Значыцца што? — забіць чалаве́ка гэта добрае дзе́ла, гэта значыцца паме́ншыць на сьве́це лік мук… А нам кажуць: не забівай!.. Чаму?.. Кажуць: не забівай, а вось возьмем — вайна напрыклад…

Казюк. І ў муках радасьць ёсьць…

Сымон. У муках радасьць? Ну, не, брат! Дзякую за такую радасьць, што родзіцца з мук… Я думаю гэтак: калі радасьць дык радасьць! — сонцо сьве́ціць, кве́ткі цьвітуць, а ты бяз гора, без бяды сьпявай свой гымн шчасьця!.. А радасьць там, дзе бруд, хвароба, голад, — не́! гэтага я сьцяміць не магу!.. (Паказавае на Але́ся). Вось глянь: дзіця!.. Ён учора не́шта з лучынак змайстраваў. — Ве́дама: дзіця! забавак няма, дык сам не́шта майструе — няма дзіва… нуда!.. Дык вось я гэтую самую яго работу кінуў у пе́ч… Ты думаеш, што?.. Ён плакаў… Ен плакаў так, як ты або я заплакалі-б, калі-б ад нас адабралі не́шта дарагое, не́шта такое, што ёсьць зьме́ст нашага жыцьця… Я ве́ру, што ён страту сваю адчуваў ня ме́нш… І вось гэтак — усё жыцьце!.. Сягоньня плачаш, бо ляльку сваю разьбіў, заўтра — бо каханка кінула цябе́,