Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА V.

Тыя-ж і Сымон.

Сымон (уходзіць). Як маешся! А Юзя — ужо пайшла?

Казюк. Пайшла.

Сымон. А ты нічога… маўчыш?..

Казюк. Што-ж я зраблю!

Сымон. Праўда. Я — бацька, а і я нічога не зраблю. Калісь гаварыў… Кажа: накармі або работу дай! — Чым накармі? якую работу дай, калі для сябе́ шукаю дарма, не магу знайсьці! Хаце́ў ісьці шосу будаваць… Дык што! так сама голад… Я сам адзін нават з работы гэтае сыты ня буду, а ня то, каб усе́… Дый не магу! Кале́ньне, ногі круціць, ломіць… Ад не́йкага часу ў галаве́ шуміць. Устану раніцай — і ня піў, і нічога такога, а галава цяжкая, як пасля страшэннага п’янства… Што гэта — сам ня ве́даю! Мусіць ад гэтых паганых дум, што супакою не даюць!

Казюк. Ад якіх дум?

Сымон. Я сам ня ведаю, як табе́ сказаць… Вось іншы раз прычэпіцца якаясь думка і сядзіць, сядзіць у галаве́, і смокча сэрцо, а прагнаць яе́, ніяк не прагоніш!.. Як прыстане, дык на ўве́сь дзе́нь… Вось і цяпе́р!.. Я думаю гэтак: у жыцьці людзкім шмат больш мук, чымсі радасьцяў… Радасьці