Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА ІІІ.

Тыя-ж без Але́ся.

Казюк. Юзя!.. Не апамятаешся?..

Юзя (жартам). Апамятаюся, апамятуюся, дружок!.. (апрануўшы капялюш). Ну, бывай здароў!.. Прыйдзі пасьля, буду чакаць! (пацалавала Казюка й пайшла).


ЗЬЯВА ІV.

Казюк, пасьля Але́сь.

Казюк (сядае і хапаецца за галаву). У галаве муціцца!.. Страшна мне́!..

Але́сь (прыносіць міску з ядой і ставіць яе́ на стол). Еш, Казюк!

Казюк. Ня трэба, Але́сь! (пасьля надумаўшыся пачынае е́сьці). А ну!..

Але́сь. Казюк! Куды Юзя пайшла? Яна ніколі цяпе́р ня кажа…

Казюк. Яна… пайшла… Ня ве́даю, Але́сь! Мусіць інтэрас не́йкі мае…

Але́сь. А ты чаму яе́ намаўляў, каб яна ня йшла? Ці-ж інтэрас рэч благая?

Казюк. Дзіця!..

Але́сь. Вось у таткі благія інтарэсы, бо як пойдзе дык сядзіць, сядзіць праз уве́сь дзе́нь і часта варочаецца п’ьяны… А Юзя добрая… Як яна прыходзе, то заў-