Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я тут з табой, калі ты так з сьмехам аб гэтым гаворыш, я трохі супакаіваюся, мне́ нічога… Здае́цца, што можа так і трэба. А як вярнуся дамоў, як застануся сам адзін у чатырох сьценках, як падумаю аба ўсім, як падумаю, што мо’ цяпе́р у гэты момант… з табой… Кроў мне́ у жылах халадзе́е… Гэта-ж ганьба, страх… Ох, слоў ня маю!..

Юзя. Ты-ж сам калісь казаў, што гэтак было ад самых даўніх часаў!..

Казюк. Было, ну дык што? Былі заўсёды і людзі кале́кія — бяз рук, бяз ног, дык ці-ж і нам такімі быці?

Юзя. (адпіхае яго). Чакай, ня перашкаджай, бо часу ня маю…

Казюк (адыходзіць ад яе́). Ох, трудна зразуме́ць вашую душу, дзяўчаты!

Юзя. Што там разуме́ць!.. Вось ляпе́й ідзі ў кухню, прынясі сабе́ міску, тамака засталося ад абе́ду, — закусі…

Казюк. Не хачу… ня трэба…

Юзя. Чаму-ж ня трэба? Закусі. Ты калісьці прынасіў нам — ха, ха — бульбу, памятаеш?.. Цяпе́р прыймі трактамант ад мяне́.

Казюк. Ня трэба.

Юзя. Але́сь! прынясі! У пе́чы стаіць… Толькі асьцярожна, не разьлі ды не апарся!