Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юзя. Ну дык што? А як-жа ж жыць? Чакаць, пакуль ты міску халоднае бульбы прынясе́ш? (паказывае на Але́ся). О, глянь!.. карміць трэба! Бацьцы так сама трэба даць лыжку стравы!.. Які-такі, а усё-ж шкада, каб з голаду здыхаў… Усё-ж чалаве́к дый бацька… Дый сама хачу е́сьці, — любоўю тваёй сыта ня буду!

Казюк. Ці ты ня чуеш ганьбы?

Юзя. Ганьбы! Хэ-хэ!.. Падай мне́ пудэр, там на століку стаіць…

Казюк (падае́ пудэлачка з пудрам). Ты-ж так нядаўна зусім інакш на гэту справу глядзе́ла, зусім інакшыя рэчы казала… Вось з гэтага ве́чара, як мама твая памёрла, ты перамянілася… Ты-ж так нядаўна, калі-б хто сказаў табе́, што гэтак будзе, плюнула-б яму ў вочы. А цяпе́р…

Юзя. Мой міленькі дружок! Калі хто сягоньня кажа глупства, дык гэта зусім ня значыць, каб заўтра не паправіўся.

Казюк. Ты, значыцца, кажаш, што чыстым быць — гэта глупства?

Юзя. Ня дуры галавы! Ты зусім, як Але́сь. Такі стары, вялікі, а дурны, як дзіця.

Казюк. Юзя! На ўсё, што ёсьць для цябе сьвятое, заклінаю цябе́ — апамятайся! О, Божа! мы тут так супакойна гутарым аб гэтым, а гэта-ж — страх падумаць!.. Калі