Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Альжбе́та. Сам вінаваты. На што піў? Трэба было зьбіраць грошы на чорную часіну…

Сымон. Ты йзноў!.. Ня злуй мяне́!.. Што-ж я тысячы ме́ў, каб зьбіраць? Капе́йкі-грашы́! усё роўна, каб нават і зьбіраў, да сёньня не хапіла-б!

Альжбе́та. А усё ж было-б лягчэй!

Сымон. Ня злуй, пакуль я добры!.. „Ня пі! трэба зьбіраць“… — усё адно й тое самае!.. Ты ў душу мне́ заглянь! Чаму я піў? Чаму я п’ю? — Туга, зразуме́й, туга!.. Туга смокча маю душу… Ці-ж я калісь, як быў молад — праўда, я й цяпе́р яшчэ не стары — ці-ж я так думаў жыць?.. Я хаце́ў тварыць, будаваць новае жыцьцё!.. Эх, закапаў я сябе́ ў гэтым горы — бядзе, у гэтай гнілі… — Душа мая рве́цца да чыстасьці, да сонца, да сьвятла, — а тут што?!

Альжбе́та. Ды хто-ж вінаваты? Ці-ж я?

Сымон. Я не кажу, што ты… Не!.. Так ужо на долю выпала!.. (Паўза). Альжбе́та!

Альжбе́та. Што?

Сымон. Хочаш спаць?

Альжбе́та. Не… Галава гарыць… Не магу спаць. Але ты нічога не кажы ўжо,