Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ны… Я трохі піў, бо ня стрываў… бо надта цяжка… ды нічога… Заўтра ўсё добра будзе. Я нічога яшчэ табе́ не казаў… Вось скажу: дастаў работу! за ме́стам — шэсьць вярстоў — шосу будаваць… Што тыдзень грошы — у суботу… Заўтра пазычу трохі, абяцаўся адзін…

Альжбе́та. О, дзякуй Богу!.. Мне́ нічога ня трэба. Есьці мне́ зусім ня хочацца… толькі піць. Дык вось Але́ся мне́ шкада! Дзіця! За што? на што яму цярпе́ць?!

Сымон. Але… за што цярпе́ць… (Устае́ і падыходзіць да пасьце́лі Але́ся). Заснуў, здае́цца, ну і добра. (Ізноў сядае). Усё добра-б было, каб ня гэты паганы страх!..

Альжбе́та. Які страх?

Сымон. Я сам ня ве́даю, што робіцца са мной! С хаты выйду — баюся ісьці паміж людзе́й… Агартае мяне́ не́йкі дзіўны страх! Палохаюся ўсяго: каня, возу, людзе́й… а асабліва людзе́й! Як трэба на другі бок вуліцы прайсьці — не магу! Здае́цца, што вось-вось растопчуць мяне́, здратуюць… Глянуў не́хта на мяне́ — здае́цца, што ў саму глыб душы мне́ глянуў… наскрозь! Ці не́хта, не́йдзе крыкнуў — мне́ як нажом у грудзі — здае́цца, што на мяне́… Не́йкі дзіўны страх, страх ўсяго, нават дамоў… Іншы раз здае́цца, што вось-вось сьцяна паваліцца і прыдушыць мяне́…