Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юзя. Але!

Сымон. Ну, йдзі!

Альжбе́та. Грабовічы ўжо нам не пазычаць… Я знаю, ве́даю… Гэта дарма!

Юзя. Я ве́даю… (выходзіць).


ЗЬЯВА V.

Тыя-ж бяз Юзі.

Сымон (да Альжбе́ты) Куды яна пайшла?

Альжбе́та. Ня ве́даю. Мне́ не казала. (Паўза).

Сымон (да Алеся). Ты кладзіся ўжо. Пара спаць.

Але́сь. Тата, калі мне́ е́сьці хочацца!

Сымон. Ну пацярпі. Заўтра пад’ясі. Дастанеш хле́ба з салодзенькай гарбатай… Цяпе́р сьпі.

Але́сь. Я лягу, але спаць ня буду… Можа Юзя нам не́шта прынясе́…

Сымон. Ну, ляж… (падыходзіць да жонкі). Ну, як-жа табе́?

Альжбета. Эх! як мне́?.. Галава гарыць, трасе́, то йзноў пот… Накрый мяне́! (Сымон яе́ накрывае). Вось так… так…

(Паўза).

Сымон (сядае каля ложка). Ня гне́вайся ўжо, Альжбе́та, на мяне́! Я ня п’я-