Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваць, што бачыў!.. Хочаш, мусіць, каб і мы так на вуліцы ляглі, як той… Ох, ох!

Сымон (ускочыўшы) Маўчы! ня охай, бо ня стрываю!

Альжбе́та. А што? біць будзеш? Бі! усё роўна паміраць… Забі! няхай хутчэй…

Але́сь (з плачам). Татачка! Ня бі!

Юзя. Ды кіньце, мама!..

Сымон. Ах, подлая ты гніль! (ідзе́ на права).


ЗЬЯВА ІІІ.

Тыя бяз Сымона.

Юзя. О, Божа мой! Няўжо-ж адважыцца, няўжо-ж?!.

Альжбе́та. О, подлы, подлы п’яніца!..

Юзя. Але… Рады ніякай няма. Ўсё роўна: заўтра, пасьля заўтра… Трэба йсьці!

Альжбе́та. Што ты там бармочаш?

Юзя. Прыйшоў мой час! Згніюць тут, здохнуць усе́! Ох, Божа мой! не магу глядзе́ць! не магу жыць! Выхаду іншага няма! Трэба іх ратаваць — і сябе́. Усё роўна. Не я адна… Шмат хто! Шмат іншых, каторым яшчэ ня хочацца галаву ў пятлю…

Альжбе́та. Аб тым чы там кажаш?

Юзя. Ах, мама! Дай мне́ супакой! Ты кажаш „працаваць“! Дзе? як? якую працу можна цяпе́р знайсьці?