Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА ІІ.

Тыя-ж і Сымон (уходзіць).

Але́сь. Тата! Што прынёс?

Сымон (пануры). Ідзі!.. Нічога… (Сядае. Паўза. Усе́ глядзяць на яго). Ну, чаго? Як стада галодных ваўкоў укруг мяне́! Чаго? — пытаюся… Ідзе́це, спаць, ці што… Есьці няма!..

Юзя. Тата! ты ізноў піў!

Сымон. Але. Дык што? А думаеш, што за гэтыя грошы вы-бы ўсе́ былі сыты?.. Ах, Божа мой!.. заўтра тое самае ізноў, і што дзе́нь, і канца ня відаць!.. — Дык што? ле́пш піць, каб у галаве́ дур…

Юзя. А мы?

Сымон. Вы? гм… вы! Ратуйцеся, як мага… (Паўза. Апіраецца аб стол і, заглядзе́ўшыся ўпе́рад, пачынае расказаваць). Я йшоў цяпе́р… Ляжыць на вуліцы якійсь — ужо труп… Людзі міма йдуць… Нічога!.. Кожны думае толькі аб сабе́… Праходзяць міма… Добра, што праз труп ня йдуць… А іншы сьпяшаючыся дый нават нагой зачэпіць… Міма йдуць, быццам не чалаве́к, а камень, пе́нь…

Альжбе́та. Ды што ты тут пачаў развадзіць сваю філязофію! У хаце нават скурачкі ад бульбы няма, а ён пачаў расказа-