Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выгналі… ці-ж можна п’яніцу трымаць!.. Цяпе́р шукае ўсюды, а дарма! Не такі час, каб цяпе́рака службу знайсьці! Дый людзі іншыя, — цяпе́р з голаду памры — ніхто гнілое бульбіны ня дасьць… Кожны, каб ратаваць сябе́…

Юзя. Мама! Аб бацьцы так не кажы, ён не вінаваты. Са службы выгналі, бо і іншых выганялі, а ён не вінаваты. А цяпе́р робіць, што мага і, каб ня ён…

Альжбе́та. Эх, усе́ вы добрыя! Пакуль я хадзіць магла, яшчэ было сяк-так… Цяпе́р…

Юзя. Э, што казаць пустое! Ніхто не вінаваты, а вінаваты паганы лёс. Ня мы адны… Шмат людзе́й што дня з голаду памірае…

Альжбе́та. А ў нас ня голад? Што маеш зье́сьці, га? Можа катле́т якійсь смачны, га? Ну, калі маеш, дай, га?!. Эх-эх!.. Ня хочаце працаваць — вось што! Ах, каб я была здарова, молада, няўжо-ж я-б працы не знайшла!?

Юзя. Мама! Закідаў мне́ не рабі, каб пасьля не шкадавала!..

(За сцэнай чуваць крокі).

Альжбе́та. Чакай, не́хта па ўсходах ідзе́…

Юзя. Мусіць бацька…

Але́сь (бяжыць да дзьвярэй).