Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але́сь. Чаму ты, Юзя, мамы не шкадуеш?

Юзя. Эх, дурне́нькі ты!

Альжбе́та. Юзя! піць!..

Але́сь. Чакай, Юзя, чакай! я падам… (дае́ Альжбе́це ваду).

Альжбе́та. Хто гэта? — ты, Алесь? Дзе-ж Юзя? пайшла?

Але́сь. Не. Яна тутака… Я хаце́ў даць маме вады…

Альжбе́та. Ах, ты, даражэнькі мой сынок!.. Ты адзін сэрцо маеш, бо яны…

Юзя. Мама! кінь, бо сіл слухаць няма!..

Альжбе́та. Але… Няма… няма…

(Пауза. Юзя задумываецца. Пасьля бярэ свой капялюш і папраўляе на ім стужкі).

Альжбе́та. Ці бацька яшчэ не варочаўся?

Юзя. Яшчэ не.

Але́сь. Ці тата прынясе́ нам е́сьці?

Альжбе́та. Але, міленькі, прынясе́, — пацярпі!..

Але́сь. Каб хутчэй прыйшоў! чаму-ж ня прыходзе!

Альжбе́та. Е́сткі хочаш?

Але́сь. Хочацца.

Альжбе́та. Юзя! ці няма…

Юзя. О, Божа мой!.. нічога няма… Бацька засе́дзіўся… Ох, што рабіць, сама ня ве́даю… Я хіба што…

Альжбе́та. Эх, і ён — пажалься Божа — чалаве́к!.. Усё было-б добра… Са службы