Старонка:Стражнік (1915).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

многа грошай. Міхалка прасек у сьвірні два вокны, зрабіў печ, прыкінуў нейкіе сенцы з дошчак, і вышла нават нічагуткая хатка; ды йшчэ ён панастаўляў там гэтых крэслаў, ды шафу, дык на першы пагляд здавалася, што нават і натта добрая хата.

Звазіўшы хлеб, Амільян, гэтак як і даўней бывала, пачаў патроху малаціць. Яшчэ ўперад, дык Манька яму памагала, а цяпер трэба было аднаму, бо памагчы не было каму. Міхалка свайго не малаціў, бо нават яшчэ й цэпа ніколі не трымаў ў руках. Ён думаў у Піліпаўку наняць аднаго маладзьбіта, ды ўсё адразу змалаціць.

На Пакровы Міхалка паехаў нечага да Койданава, нават і жонцы сваей не сказаў, чаго. Але людзі ведалі, чаго ён ездзіў, бо німа нічога такога, каб у вёсцы ніхто ня ведаў. Гэтак і цяперака. Перад Пакровамі да Міхалкі прыежджаў знаёмы стражнік і казаў, што ў Койданаві трэба аднаго стражніка. Вось дзеля гэтаго Міхалка і папёр да Койданава к прыставу. Але тамака, як на тое ліха, прыстаў яму атказаў і нарэсьці дадаў, што гэтакіх стражнікоў, як Міхалка, яму ня трэба.

Прыехаў Міхалка дамоў п’яны, як гразь, нават сам каня на мог распрэгчы. Толькі што ён заехаў на двор, як убачыў, што Амільянава цялушка залезла к яму на гумно і растрыбушыла мэтлік пшаніцы, што йшчэ ў яго сушылася. Божухна мілы… як закрычыць, як схопіць кол, ды за гэтай цялушкай, прыпёр яе ў завулак, ды як перацягнуў разы са два,