Старонка:Стражнік (1915).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуў пасьля дзяльбы, як ён ўсім гаварыў, у яго галаву забраліся нядобрые думкі проці брата.

Калі ўжо залез чорт у рабрыну, дык яго й качаргою ня выганіш аттуль.

V

Лета ў Лапцэвічах прайшло весела і хораша, так як і лета ў ва-ўсякай беларускай вёсцы. Ўжо на што, здаецца, цяжка было летам на полі: косіш, ці жнеш, а пот так і ліецца, так і чакаеш, каб скарэй вечар ды каб трохі аддыхнуць, — дык дзе там: як толькі вечар, вуліца аж грыміць — песьні, сьмех, гульня да самай раніцы. Нявесяла было толькі Міхалку Касапузаму. Людзі цешыліся жнучы, а яму прыходзілася толькі плакаць, гледзючы на сваю ніўку; бо ўсёроўна як сумысьля ўсюды і бадай чуць ня ўсё ў яго было нікчэмнае. Можэ гэта адтаго, што ён кепска ўзараў, ці, можэ, што позна сеяў — хто яго ведае. Але Міхалка ўсю віну зваліў на брата.

— «Гэта Амільян вінават», — казаў ён Вольцы. «Ён ведаў, што сваю частку я буду браць ад Мікалаяваго боку, ну, вось, ён сваю траціну выпагнаіў, а на маю пічога не вазіў». Волька нічога не казала, бо яна, жывучы дагэтуль у горадзі, нічога ня ведала і ня ўмела ў гаспадарцы. На што ўжо кросны ткаць, здаецца, ня трэба нічога лепшаго, — малые вясковые дзеўчаты ткуць, — а яна нават і ўзяцца за іх ня ўмела.

Хаты Міхалка сабе не паставіў, бо не было калі, ды, праўду сказаўшы, не было за што, дарма што Амільян думаў, што ў яго