Старонка:Стражнік (1915).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біць, то ні аднэй ня пусьціць. Сьмяюцца людзі: «Паглядзі, кажуць, яе стражнік узараў модным плугам. Вот зародзіць, што адразу поўны засекі навернець». Але якбы яно не было, ўсё такі Міхалка ўзараў і засеяў. Бульбу, праўда, садзіў па Міколі, як ужо ў людзей з зямлі павылазіла, але ўсё сам рабіў, не наймаў нікога.

Здаецца, ўжо ўсё было наладзілася, дык на табе — надаў чорт некаму сказаць Міхалку, што перад дзяльбой Амільян атсыпаў сабе жыта і завёз да цесьця. Злосьць, трохі перастаўшая ў Міхалкі на брата, цяперака зноў узьнялася, але нават горэй яшчэ. Тады ён злаваў на брата, бо трэба было злаваць, а цяпер ён проста ненавідзіў яго. Ды яшчэ к гэтаму Волька ўзяла ды пасварылася з Мікалаявай жонкай і с самым Мікалаям; а готы, ня доўга думаючы, узяў ды выгнаў Міхалку с сваей хаты. Крута прышлося Міхалку. Каб ня быў у злосьці з Амільянам, дык-бы пашоў к яму, хаця Альжбета й не хацела гэтаго, і вот Міхалку з жонкай прышлося перабірацца ў сьвіран. Есьці варылі ў суседа Янкі, а спалі і жылі ў сьвірні.

— «Ой, дык стражнік», — гаварылі на сяле. «Гэта ня тое, што там с шабляй сядзець на крэслах ды гарбату папіваць с чырвонай гарэлкай. Вось тут ты парабі, дык у цябе белые блохі папаўзуць усюды».

Ды яно й праўда. Міхалку гэтак крута прышлося, што ён ня раз чухаў патыліцу, думаючы аб сваім жыцьці. А злосьць на брата расла ў яго сэрцы, і, бачучы, што ён ня згі-