Старонка:Стражнік (1915).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у сьвіран. Хлеў астаўся яму і ён назаўтра, як падзяліліся, Амільянаву жывёлу павыганяў аттуль, а туды зацягнуў сані, калёсы і сваю частку сена і саломы. Кожны раз, як толькі ім прыходзілася дзе ўбачыцца, Міхалка такім поглядам акідаў брата, што той толькі адварачываўся і сьпешаўся скарэй уцячы ад яго.

— «А чорт яго ведае, што ў яго ў галаве», — думаў Амільян, — «шчэ быў малы і то кідаўся с тапаром, а цяпер, як злосны, дык з ім жарты малые».

І кожны раз, як толькі паказываўся брат, Амільян або ішоў у хату, або стараўся як можна скарэй прашмыгнуць каля яго. Затое Міхалка толькі й думаў, каб як напаганіць брату.

ІV

Зіма скончылася скора. У палавіні Вялікаго посту прыляцелі жаваранкі; сьнег увесь параставаў і толькі дзе-не-дзе ў лесі ды ў канавах ляжаў тоненькі лядок. За нядзелю перад Вялікадням людзі пашлі араць, бо земля ўжо добра прасохла. Пашоў і Міхалка, толькі не з Амільянавай сахою — ён купіў сабе нейкі модны плуг, такі, якога йшчэ ні ў кога не было у Лапцэвічах. Амільян скора засеяў сваю траціну, бо для яго гэта было прывычным дзелам, але з Міхалкам было іначэй. Ён думаў, што калі возьме модны плуг, дык той сам будзе араць, ажно ня тое — то конь у яго пойдзе не туды, куды трэба, то плуг выскачыць, наробіць узрэхаў, то тры барозны зро-