Старонка:Стражнік (1915).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зірала ў чужую шкоду. Пакуль Міхалка разгдедзіўся, Альжбета тым часам схапіла саху і зацягнула ў гумно да суседа Янкі, а стараста й мужчыны сталі ўгаварываць братоў.

— «Яно то гэтак», — казаў стараста: «німа таей дзяльбы, каб браты не біліся: але-ж гэтак біцца, каб аж сінякі пад вачыма былі, дык што-ж будзе з гэтаго?»

— «Ён мяне будзе помніць!» — крычаў Міхалка: «гэты сіняк я яму ўспомню цераз дваццаць гадоў… Ух!.. уйдзі з глаз!..» — кінуўся ён зноў на Амільяна, але суседзі яго недапусьцілі і пацягнулі ў хату.

Міхалка не пашоў да брата ў хату, але пашоў да Мікалая, бо ў яго былі дзьве хаты — адна малая цераз сенцы, і ў малую ён пусьціў Міхалку.

— «Ды я-ж зразу казаў, што йначэй быць ня можэ», — казаў сусед Янка. «Дзе гэта відана! Гэта рэдка бывае, што жанатые браты жывуць разам у ваднэй хаці. Мне самому давялося гэтак сама, — я ўжо гэта ведаю».

Амільян тым часам трохі абмыўся і пашоў ў хату, а людзі, бачучы, што болей ужо нічога цікаваго ня будзе, сталі расхадзіцца.

— «Вот падзяка» — гаварыла Альжбета ў хаці: «каб ён не даждаў разжыцца. З маленства, гультай гэты, цягаўся па сьвеці, Цягнуў з нас грошы, а цяпер вот за ўсё аддзячыў».

— «Дармо, маці», — прагаварыў Амільян: «мы ня згінем, а ён не падыймецца. Бог ўсё бачыць».

Міхалка да вечара ўсю сваю драбнату перацягнуў к Мікалаю, а рэшту злажыў