Старонка:Стражнік (1915).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вуліцу. Назбіралася людзей. Волька зноў засакатала, што яна сама ніколі дзяцей ня біла, а тут нашлася другая маці.

— «Божухна мілы! ды хто ж іх біў? Ніхай таго пярун заб’е», — бажылася Альжбета: «бязбожнікі вы, вы людзям ня верыце»,

Дык дзе там — яшчэ горай расхадзіліся, проста хоць ты ўцякай с хаты.

Міхалка зараз-жэ сабраў свае манаткі і перацягнуў іх к суседу Мікалаю; падзялілі сьвіньні, авечкі, збожа, якое было — ўсё папалам панятые разьмерылі. Асталася толькі саха. Міхалка хацеў сабе ўзяць, а Амільян не даваў.

— «Ня дам сахі, хоць зарэж», — крычаў Амільян: «гэта я сам зрабіў!»

— «Не маё дзела, хто яе рабіў. Саха будзе мая! — І Міхалка штурхануў брата ў грудзі, вырваў саху і пацягнуў на двор. Амільян паваліўся, але хутка усхапіўся, падняў нейкі паскалак, падбег к Міхалку і хацеў выцяць яго. Але той гэта скеміў: абярнуўся да брата, вырваў гэты калок ды зноў піхнуў Амільяна. Гэты зноў, небарака, паваліўся; тут падбегла Альжбета, ўчапілася за саху, Амільян ускочыў, схапіў Міхалку за валасы, паваліў яго і пачаў таўчы кулакамі пад бакі. Убачыўшы, што Міхалку б’юць, Волька ухапіла качалку і галосячы паляцела на гумно, а за ёю суседзі. Міхалка з Амільянам качаліся па зямлі і, каб не бабы, дык-бы Міхалку добра давялося, бо ён быў п’яны і нават на нагах ня мог трымацца. Прыбег стараста, назьбіралася суседзёў — ледзьве іх расцягнулі, ды й так у Міхалкі на лбе сядзеў гуз, а левае вока па-