Старонка:Стражнік (1915).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імся, дык тады ўжо будзем глядзець, што рабіць: да Вялікадня будзем разам жыць».

Але не прышлося ім разам жыць ня толькі да Вялікадня, але нават і ў вялікі пост.

«Каб ведаў дзе павалісься, дык-бы лепей узяў ды сеў», кажуць нашы людзі, — яно й праўда: здаецца, што добра зробіш, а яно выходзіць зусім кепска.

На Ўласа ў мястэчку Койданаві быў кірмаш і Міхалка з Волькаю паехалі туды, а дома асталіся Амільян з жонкаю ды Міхалкавы дзеці. Сам Амільян выйшоў быў да Сарабасі, Альжбета ў кухні аглядалася, а дзеці самі гулялі ў хаці. Але дзеля таго, што Міхалкавы дзеці былі задзірлівые, а Амільянавы большые, дык яны там гуляючы ўзялі трохі ды пацапаліся. Альжбета трохі пасварылася на старшаго Міхалкаваго, бо той ужо стаў кусацца ды паскалкам трэснуў Максімку па галаве.

Як толькі Міхалка прыехаў с Койданава, зараз-жа яго дзеці і пачалі жаліцца, што цётка іх біла. Волька стала галасіць на ўсю хату, што німа як і дзяцей пакінуць; і так дзеці крыўдзюць, а то ўжо й самі сталі біць. Міхалка быў выпіўшы і, не разабраўшы ў чым тут справа, адразу наляцеў на Амільяна і на Альжбету.

— «Пастрэляю ўсіх!» — крычаў ён, — «і саміх пастрэляю і бэнсеў вашых. Дзеньгі мае падавай сюда», — абярнуўся ён да Амільяна, — «я с табой боляй жыць ня буду!»

Як ні стараўся яго Амільян супакоіць — нічога. «Дзяліцца» ды і ўсё тут. Пашоў, пазваў суседзеў, панятых, нарабіў крыку на ўсю