Старонка:Стражнік (1915).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў вёсцы, а як ішла за Амільяна замуж, дык, далібог, я плакаў».

— «От… маўчаў-бы ўжо лепей, знашоў, што ўспамінаць», — засьмеялася Альжбета і папхнуўшы Янку у плечы, пашла ў кухню, а пасьля стала прыймаць са стала, бо людзі, тым часам, з-за стала ўжо павылазілі.

Маладые пашлі спаць, старые — хто пашоў да дому, хто хадзіў па дварэ, а рэшта была ў хаці, — глядзелі, як гулялі хлопцы і дзеўчаты. Волька з Альжбетай пароліся ў кухні, Міхалка лёг спаць, бо яго ногі пачалі выкручываць абаранкі, а нос усё нешта дзёўбаў; а Амільян пашоў даваць каровам і каню.

Пасьля вячэры сталі сабірацца ад’ежджаць да маладога. Сабралі ўсё, што трэба было, Манька папрашчалася з раднёй, і, трохі пачакаўшы, хата Амільяна зноў апусьцела; асталіся толькі Міхалкавы ды Амільянавы дзеці і суседка Марыля, Янкава жонка, а тые ўсе паехалі да маладога,

Цераз два дні вясельле скончылося, і ў Амільяна зноў усё пашло сваім чарадом. На пятай нядзелі мясаеда пашоў сьнег і стала водліж, бо тым часам ужо й пара была — да вялікаго посту аставалася толькі дзьве нядзелі, а там што — там ужо сьнег пачне раставаць. Міхалка хацеў ехаць купляць бярвеньня на хату, але да Ўласа не сабраўся, а там пашоў дожд, дарога сапсавалася, і ён так і думаць пакінуў аб новай хаці.

— «Трэба ўжо да вясны жыць як небудзь», — казаў ён, — «бо ўсёроўна цяпер да Вялікадня нічога ня зробіш. А там як адсе-