Старонка:Стражнік (1915).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вясельле — калі ў цябе ёсьць, дык ты пазыч мне рублёў дваццаць».

Міхалка кіўнуў галавою, выняў с палярэсіка дваццаць пяць рублёў і даў брату.

— «Аддасі, як будуць», — сказаў.

Тым часам назначэны дзень падыйшоў скора і ў Амільяна ў хаце было чыстае пекла. Альжбета мыла падлогу, пабяліла сьцены, печ; Манька з дзеўчатамі шыла на шлюб, бабы пяклі каравай. Волька памагала Альжбеце, Амільян наладжываў паўкошак. Адным словам кожнаму была работа, і толькі, як запелі першые пявуны, тады трохі прыбраліся; суседзі пайшлі дамоў, а Касапузенкі паляглі спаць.

На заўтра, ў нядзелю, у Амільяна, як водзіцца, было цэлае зборышчэ, прост, носа не было дзе ўваткнуць. Назьбіралася хлапцоў, дзеўчат; бабы пелі песьні, ў запяку крычэлі дзеці, музыкі ад’жарывалі Лявоніху; нарабілі стуку, гоману, крыку. Альжбета адна ледзьве ўпраўлялася: там трэба прынясьці, там прыняць, там трэба папрасіць, бо ведама-ж, як бывае на вясельлі. Міхалка трохі патпіў і пайшоў скакаць, за ім — сват с свацьцяй. Нават Альжбета і тая ўзялася ў бокі і, як той кажэ, «козырам» патхапіла пад рукі свата, так што і маладые гэтак не аддрапятывалі, як яны.

— «Вот люблю сваццьцю» — засьмеяўся сват. «Вот скакуха, дык скакуха, проста, як на спружынах ходзіць! Лепей, як маладая».

— «Эх, сват», — умешаўся сюды сусед Янка: «яна маладая была першая дзеўка