Старонка:Стражнік (1915).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІII.

Пасьля Новаго году марозы сталі большые і вёска Лапцэвічы, здаецца, зусім замёрла. На вуліцы ніхто нідзе не шасьне, усё жывое пахавалася, хто куды мог. Уперад, бывала, вароны ды вераб’і дык цэлымі кучамі лёталі з аднаго сьметніка на другі, а цяпер і тые недзе скрыліся.

Але ў людзей усё йшло сваім чарадом. Міхалка абзнаёміўся с суседзямі, жонка прывучылася агледацца ў хаце. Вось, толькі дзеці не маглі памірыцца і кожны дзень то ў Міхалкавых, то ў Амільянавых сядзелі на лбе сінякі.

У самога Амільяна на першай нядзелі мясаеда чакалі нават аднэй навіны — ён аддаваў замуж сваю дачку Маньку. На Вадохрышчэ зрабілі заручыны, трохі пагулялі і, каб доўга гэтаго дзела не цягнуць, цераз нядзелю думалі зрабіць вясельле. Альжбета, праўда, плакала, шкадавала Манькі, бо сама адна аставалася, але нічога-ж ня зробіш — хлопец пасватаўся харошы, багаты, чаго-ж будзеш чакаць?

— «Ну вось і добра будзе», — казаў раз Міхалка: «адгуляем вясельдле, а пасьля возьмемся за работу. Навозім бярвеньня ды к Вялікадню можэ й зробім хату. Вось і твой зяць трохі паможэ, — на заручынах ён мне дакляраваў, што калі самому некалі будзе, дык дасьць каня».

— «Ды ўжо неяк зробім», — атказаў Амільян: «свой свайму — чаму не памагчы. Толькі вось, браце, ў мяне грашэй малавата на