Старонка:Стражнік (1915).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грэх будзе. Сам ведаеш, як мы тут гаравалі, а ты-ж з маленства жывеш на панскім хлебі».

Але Міхалка сядзеў насупіўшы бровы і нічога не атказаў, толькі скрыва пазіраў на брата.

— «Ну дык якжэ, браце, як будзе?», — папытаў Амільян.

— «Я табе сказаў, як будзе. Ну, што ў цябе: хата, ток, хлеў, сьвіран, конь, карова, сьвіньня, авечкі — ну, вось выбірай сабе палавіну».

Скрывіўся Амільян ды толькі патыліцу пачухаў.

— «Бяры, што хочэш, — сказаў, — а калі скрыўдзіш мяне, Бог табе судзьдзя».

— «Ну, то-то!» — зарагатаў Міхалка: «значыць, будзе так: табе хата, ток, конь і карова, а сьвіньня і авечкі папалам, а там усё маё. У мяне конь і карова ёсьць, а хату я сабе пастаўлю… Альжбета, ну што-ж ты маўчыш?», — абярнуўся ён да Амільянавай жонкі.

Альжбета глянула на Амільяна і, бачучы, што той галаву апусьціў, махнула толькі рухой:

— «Ніхай будзе гэтак», — сказала яна і пайшла па ваду.

Болей яны нічога не гаварылі, толькі Амільян сказаў, што, калі трэба будзе, дык ён паможэ паставіць хату. На гэтым і кончылі. Амільян запрог каня і паехаў у суседнюю вёску ў краму, а Міхалка пайшоў абгледаць свае пажыткі.