Старонка:Стражнік (1915).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з Волькай асталіся ў хаці. Праўда Волька шчэ спала, як Альжбета патпаліла ў печы і стала агледацца, але Максімка скора ўсіх разбудзіў. Высунуўшы галаву с-пад коўдры, ён крыкнуў: «мама!» а ўбачыўшы, што ўся хата застаўлена нейкімі моднымі штукамі, ён так моцна запеў, што Волька ажно зморшчылася. Якраз у гэту пару ў хату ўвайшлі Амільян з Міхалкам. Абодвы былі вясёлые і сьмеяліся.

— «Ну паднімайся, Волька», — загаварыў Міхалка, бачучы, што Альжбета ўжо даўно працуе каля печы.

— «Трэба, трэба, нябога, прывыкаць», — дадаў Амільян: «у нас ня тое, каб рана легчы ды позна ўстаць, у нас трэба позна легчы, ды рана ўстаць».

Волька нічога не схавала, але ўсё такі ў стала і пачала прыбіраць пасьцель, а Альжбета паставіла сьнедаць.

— «Ведаеш, што, браце», — пачаў Міхалка, сеўшы за стол: «сам ты бачыш, што калі мы будзем жыць разам, дык будзе кепска: пойдзе ў нас калатня, сварка, грыжа. Давай лепей зробім хутчэй так, як трэба: падзелімся, а тады кожны сабе гаспадар, што захочэ, дык і будзе рабіць».

Амільян толькі гэтаго й чакаў.

— «Дзяліцца, дык дзяліцца», — сказаў ён: «сам ведаеш, што мне бацька пакінуў і што цяперака ёсьць у мяне».

— «Усё раздзелім папалам», — прабарматаў Міхалка і пачаў сёрбаць карусту.

— «Глядзі, Міхалючок, каб ты нас ня скрыўдзіў», — умешалася Альжбета: «бо табе