Старонка:Стражнік (1915).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

c хаты. Ну што-ж, Волька, трэба нам тутака раскладацца трохі», — абярнуўся ён да сваей жонкі.

Альжбета тым часам уклала сваіх дзяцей спаць і стала гатаваць вячэраць. Амільян пайшоў нечаго на двор, а Міхалка з жонкай сталі распаковываць ды развязываць свае клункі, і, трохі пачакаўшы, Амільяновай хаты ніхто-б не пазнаў: каля парогу зьявілася нейкая пузатая шафа; Амільяноў зэдлік паставілі ў запечку, а каля стала паразстаўлялі крэслы; Волька паслала на стале цырату; ды ўдабавак каля шафы паставілі другі ложак, а каля яго панскую калыску на двух вагах. Прышоў Амільян, і з-за парогу толькі вочы вытрашчыў.

— «Ну, дык што-ж», — пачаў Міхалка: «давай, брат, будзем спраўляць ўходзіны». І ён дастаў са скрыні пляшку с чырвонай гарэлкай.

— «Опраўляць, дык спраўляць. Хлеба — солі я не вырэкаюся», — засьмеяўся Амільян і стаў скідаць кажух.

— «Пачэкайце трошкі», — сказала Альжбета: «вось я зараз спяку трохі чаго». І яна ў міг нашчэпала трэсак, паставіла на прыпяку трыножку, скавараду, прынесла кілбасу, сала; Міхалка папрасіў, каб Амільян пазваў якіх суседзяў, і цераз гадзіну ў Амільяна суседзі віталіся з Міхалкам і распытывалі пра яго жыцьцё. Альжбета прынесла ад Сарабасі яшчэ дзьве пляшкі сівой, і да самай раніцы Амільян з Міхалкам спраўлялі уходзіны.

На другі дзень, раніцаю браты пашлі на гумно абгледаць гаспадарку, а Альжбета