Старонка:Стражнік (1915).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дадала яна і пачала разьвязываць свае клункі.

Альжбета, тым часам, апаражніла лаву, папрыймала гаршкі, а Амільян пайшоў на двор, каб распрагчы свайго каня, ды трохі памагчы Міхалку. Трохі пачэкаўшы, Міхалкавы манаткі паразьвязывалі, пазьнімалі, пазацягавалі у сенцы, рэшту — ў ток, а драбнату Міхалка забраў с сабой, заплаціў хурманкам і пайшоў з Амільянам у хату.

— «Ну, брат, адгараджывай нам якую палавіну хаты», — пачаў Міхалка сьмяючыся. «А гдзе-ж твая жана, дзеці — я ешчэ ня відзеў? Вечар добры, Альжбета!.. Ну как вы тут жывёце? А это вашы дзеці?» — і Міхалка хацеў узяць на рукі меньшага Амільянава сына, але той учапіўся за Альжбеціну спадніцу, ды так на ўсю хату закрычаў, што аж разбудзіў Міхалкаваго меньшага, спаўшаго на руках у Волькі. Альжбета засьмеялася, ды ўзяла крыкуна на рукі.

— «Ціха, Максімка! ах ты дурны, чаго-ж ты крычыш? Паглядзі, вунь к нам яшчэ прыехалі дзеці, будзеце разам гуляць».

— Але Максімка нават і слухаць не хацеў і, закрыўшы рукою вочы, яшчэ мацней запеў.

Міхалкавы дзеці зноў адно за адным пачалі пхімкаць.

— «Ну, калі гэтак будзе, дык ня будзе нічога горшаго», — абярнуўся Амільян да Альжбеты: «кладзі спаць, а то яны тутака зараз усе пачнуць крычаць».

— «Да нічаво, брат», — зноў засьмеяўся Міхалка. «Я прывык да гэтаго. Мае гэтак сама калі як узбунтуюцца, то хоць уцікай