Старонка:Стражнік (1915).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

варта, дзеці малые, адна Манька, але што-ж яна зробіць адна».

— «Дык яно то гэтак, але каб ніхто ня бачыў. Бо як убачуць, як будзем везьці, дык тады жыцьця ня будзе ад Міхалкі. Ты-ж ведаеш, калі ён яшчэ малы кідаўся на мяне с тапаром, а цяпер то й пагатові не пашкадуе»

— «Ды хто цяперака будзе хадзіць ды глядзець. Вось вячэрай, я пайду, запалю лучыну ды знайду мех; а ты, Манька, прыбярэш са стала». І Альжбета запаліла лучыну і пайшла ў сенцы.

Тым часам Амільян запрог каня, а Манька з маткай насыпалі асьміны чатыры жыта ў мяшкі, палажылі на сані, і Амільян па за гумнамі пацісьнуў да цесьця.

Там сабраліся былі ўжо спаць, але цесьць, пачуўшы, што гэта Амільян, у адзін момэнт атчыніў дзьверы і, зразумеўшы з якой патрэбай прыехаў зяць, сам памог зацягнуць гэтые мяшкі ў сенцы.

— «Ну, гэта то ты добра надумаў», — сказаў цесьць: «бо ўсё роўна табе ніякай падзякі, ня будзе за тое, што ты працаваў як вол, а ён цяпер прыедзе на ўсё гатовае. А калі ён прыедзе, скора?»

— «Ды заўтра, мусіць, прыедзе; пішыць, што ўжо выехаў».

— «А якжэ жонку ды дзеці: забраў, ці не?» — запыталася цешча.

— «Ды забраў — усіх цягне с сабою».

— «Кепска, зяцю», — закурываючы люльку, сказаў цесьць, — «але нічога-ж ня зробіш.