Старонка:Стражнік (1915).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— «Амільян, што табе, чуеш?» — тармашыла яго Альжбета. «Што табе зрабілася?»

— «Нічога, дзеткі, нічога. Мне галава закруцілася, мусіць, ад таго, што ўчора трохі лішняе выпіў у Сарабасі», — і ён падняўся і стаў надзеваць кажух.

— «Дык куды-ж ты пойдзеш? Ляж, паляжы, а то кепска будзе. Божэ мой мілы, гэта-ж горай будзе, як ты выйдзеш на двор! Ляж, я табе папраўлю сяннік».

— «Ня трэба! Вось я выйду на двор, пайду, дам каню сена, пахаджу па дварэ і ўсё пройдзе. Ціха, дзеткі, не плачце, гэта толькі ваша матка ўсё плачэ, брыдка плакаць», — і Амільян выйшоў на двор.

— «Матка Божа! — крычала Альжбета, — памажы, не пакідай!» — і сьлёзы. як гарох, пакаціліся у яе з вачэй.

Трохі пачакаўшы, ў хату увайшоў Амільян, і, як нічога і не было, сеў сьнедаць і стаў жартаваць з дзяцьмі.

ІІ

Каляды ў вёсцы Лапцэвічах кожны год праходзілі адзінакава. Бабы варылі куцьцю, пяклі скваркі, кілбасы, мужчыны хадзілі да Сарабасі, хлопцы і дзеўчаты ладзілі вечарынкі, гулялі, хадзілі з мядзьведзям, с казою, варажылі. А то дык дзе-небудзь возьме Ды спляцецца вясельле, ну, тады пойдзе пацеха! Адным словам, усё было добра і йшло ў лад. Мужчынскае зборышчэ было ў Сарабасі, жапочае — ў старой бабы, Базыліхі, а ўся моладзь зьбіралася ў Амільяна Касапузенкі. Першае —