Старонка:Стражнік (1915).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таўся трысьцен на гумне, хата і старая каняжына ды двое парасят, а рэшту ён сам прыдбаў. Дзяліцца-ж трэба, бо жыць разам німа як. Міхалкавы дзеці прывыклі жыць па панску, жонка зноў не захочэ капацца тут у гразі…

Ў гэтакіх думках Амільян пракачаўся ўсю ноч і толькі ўжо раніцай, як Альжбета стала падпаліваць у печы, тады ён трохі задрэмаў, ды й то доўга не паспаў. Толькі што ён заснуў, як яму здаецца, што ён малы, трэба ехаць араць. Міхалка пасьнедаў і, ўзяўшы свае кніжкі, пашоў у школу, а маці гатуе торбачку Амільяну. Пасьля, здаецца, ён на полі арэ, скора ўжо вечар, хораша так, цёпла, у гары шчабечуць жаваранкі, а вунь ужо й Міхалка йдзе да дому. Вот ён ўжо падыйшоў бліжэй, але гэта ўжо ня той Міхалка, што хадзіў у школу: гэта Міхалка — стражнік с шабляй і пісталетам.

— «Гэта мая земля», — крычыць ён на Амільяна. «Вон адгэтуль, а то застрэлю!»

Амільян прачыхаецца ўвесь мокры, сэрца так скора б’ецца, што ўсё роўна, як хочэ выскачыць з грудзей.

— «Альжбета, дай вады» — крыкнуў ён, і яго вочы неяк страшна-страшна закаціліся пад лоб.

— «Божухна! Амільян, што табе? Манька, дай веды», — крыкнула Альжбета на старшую дачку.

Ледзьве рашчапілі яму рот і ўлілі вады Дзеці загаласілі, пасаскаківалі с печы, павылазілі з запечка, абступілі кругом Амільяна. Альжбета плачэ — проста чысты гвалт.