Старонка:Стражнік (1915).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перацярпеў. Адна беда, што гарэлку наўчыўся піць, дык і то не з радасьці. А цяпер… на табе! Ён думаў, што калі ўжо выўчыў Міхалку, дык той і жыць будзе асобне, а тут вось якая падзяка: едзе дамоў, пішэ, дзяліцца!

— «Э… Амільян», — засьмеялася Сарабася. «Табе сягоньня нешта не шанцуе: то з бабай пасварыўся, то ўжо плакаць хочэш, што Міхалка да дому едзе. Ды ці варта думаць аб гэтым? Так будзеце жыць, што толькі людзі завідываць будуць».

— «Не, тваё дзела лезьці, куда цябе ня просюць!» — адгрызнуўся Амільян, націснуў шапку і пашоў да дому.

— «А… папаўся», пусьціў яму ў дагонку сусед Мікалай. «Гэта табе не са мною, што ты мне праходу не даеш». І ён зарагатаў нейкім дзікім голасам.

Як толькі Амільян вышоў с хаты, ўся вясёласьць тамака адразу прапала, і мужчыны адзін за адным сталі зьбірацца да дому. Астаўся толькі адзін Васіль Апранік, але і таго Сарабася выправадзіла, бо тым часам запеў ужо першы пявун.

На мінуту вуліца загаварыла, дзе-не-дзе загаўкалі сабакі, а пасьля зноў усё сціхла, і толькі месяц адзінока пазіраў у ніз, ды ў хмызнячку жаласна цягнуў сваю песьню галодны воўк.

Невясёлы вярнуўся Амільян ад Сарабасі. Ён даўно ведаў, што Міхалка едзе да дому, але дагэтуль усё ня думаў аб гэтым. Толькі цяпер ён зравумеў, як трудна яму будзе, калі прыедзе Міхадка і скажэ, што трэба дзяліцца. А што дзяліць? Пасьля бацькі Амільяну ас-