Старонка:Стражнік (1915).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— «Ну, годзе вам», — загаварыў Васіль Апранік. — «Людзі на першы дзень не сваруцца, а вы тут яшчэ біцца пачнеце. Пойдзем, Амільян, да дому».

Але Амільян ўчапіўся рукамі за стол, і хоць ты яго тапаром сячы: «не пайду» ды й толькі.

Альжбета, бачучы, што з ім нічога ня зробіш, пагразіла яму і пашла да дому.

— «Помні, бязбожнік, што дарма табе гэта не мінецца; успомніш тады, што сука табе брэхала, а не Альжбета казала. Калі прыедзе Міхалка, ён не паглядзіць, што ты астанесься ў ваднэй кашулі, а апошні кол раздзеліць папалам».

— «Як, дык Міхалка едзе да дому?» — пачалі людзі пытаць у Амільяна, як Альжбета зачыніла дзьверы.

— «Ну, дык што-ж, едзе дык ніхай едзе. Не хацеў служыць стражнікам, дык ніхай цяпер гной возіць», адгрызнуўся Амільян.

— «Кепска», — сказаў стары Янук. «Кепска, суседзе Німа нічога горшаго, як дзьве сям’і сагнаць ў вадну хату. Яно хоць і сваё, але ўсё такі чужое. Я ўжо гэта ведаю, бо сам гэтак жыў».

Амільян нічога не сказаў і пазіраў недзе ў куток. Усё п’янства выляцела ў яго з галавы. Успомніў ён, як яны з Міхалкам адны асталіся пасьля бацькі. Амільян, як старшы, ўзяўся за гаспадарку, а Міхалка ўсё хадзіў у школу вучыцца. Як цяжка прыходзілася Амільяну — сам невялікі, помачы німа, а тут падаткі плаціць трэба, то солі купіць, запапак, дый Міхалка цягне грошы… Але ўсё ён