Старонка:Спатканьні (1925).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАССЫПАЕ МЕРНА

Рассыпае мерна залатыя лісьці
Клён высокі, стройны, што стаіць вось тут,
А былі яны мне сьведкамі калісьці,
Калі песьціў думку я сваю ў цьвяту.

А цяпер вось разам з гэтаю красою
Адквітае, жоўкне мая пекната,
І застылі мары буйнаю расою,
Месьціцца у сэрцы бяспуцьця слата.

Але час вось гэты — толькі пераходны,
Ён міне, пяройдзе ў час другой красы;
Загарацца ў сэрцы новыя паходні
І пральлюцца песьні новай галасы.

Менск. 1925.