Старонка:Спатканьні (1925).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦІХА СЯГОНЬНЯ Ў САДЗЕ…

Ціха сягоньня ў садзе,
Не ўзварухнуцца лісты…
Сам я нікому ня здрадзіў,
Здрадзіла мне толькі ты.

Што-ж шкадаваць мне аб гэтым —
Ў сэрцы яшчэ ёсьць агонь,
Песьні яшчэ не дапеты,
Іх прапяю я другой.

Ціха сягоньня ў садзе,
Не ўзварухнуцца лісты…
Сам я нікому ня здрадзіў,
Здрадзіла мне толькі ты.

Менск. 1925 г.