Старонка:Спатканьні (1925).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як многа крыўды, як мала слоў…(Дубоўка — Апошняя песьня)

Вы не сьпявайце апошняй песьні,
Калі і першых яшчэ ня шмат,
Вы ня губеце шляхоў прадвесьні,
Затым, што ў сэрцы пяе зіма.

Як трэба будзе, сам абарвецца.
На ліры вашай акорд-напеў,
А покуль б‘ецца у грудзях сэрца
Ня трэба думаць, што ён струпеў.

Яго ня зможа зіма і восень,
Яго ня можна заліць смугой.
О, я ня веру! Мо‘ й вам здалося,
Што песьню вашу глынуў агонь.

Менск. 8/IX 1925 г.