Старонка:Спатканьні (1925).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ГАРАХ РАЗЬЛЯГАЮЦЦА ХМАРЫ…

На гарах разьлягаюцца хмары,
Лебядзіную сьцелюць пасьцель
Для мітычнай, для стройнай Тамары,
Што ашуквае Дэмон-круцель.

Ён за ёю, прыгожай паненкай,
Ходзіць з палкаю ласкай ў вачах,
А яна ўсё бяжыць науцекі,
Покуль згіне трывога і страх,

Вось цяпер яна ў воблачнай сіні
Прытулілася ціха да скал…
Дэмон дарма патраціў час — кінуў
І заплакаў, завыў, як шакал.

Ноч спусьцілася ціха, бязвычна
На вяршыні высокія гор…
Дзесь зурна пералівам музычным
Варажбітна ўзбудзіла прастор…

Кіславодзк.
1925.