Старонка:Спатканьні (1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНІ ЗУРНОВЫЯ


Песьні зурновыя — песьні мае вы.
Вы — майго сэрца званы,
Вы — маіх думак і мар перапевы.
Ў вас я падслухаў і росквіт вясны,

І бур векавыя маланкі, грымоты,
І ціхую радасьць, і ўзбураны гнеў,
У вас я знаходзіў прастор для самоты
І разам я з вамі дзікарска зьвінеў;

І разам я з вамі, пад чарныя ўздыхі,
Далёкі, нязнаны, чужы,
Да прыкрасьці, можа, нясьмелы і ціхі
Імкнуўся душою ў свае рубяжы,

Пад шум векавога і цёмнага бору,
Ў балотныя шыры, на ўлоньне лугоў,
Каб слухаць жалейчыных струн пераборы
У цені высокіх, як горы, стагоў.

1925.