Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зернем. Значыць мы ўсяго маем на 8 чэрвеня 148 вагонаў хлеба. Спадзяемся, што ў ліпені зможам завезьці 36 вагонаў абойнае жытняе мукі і 15 вагонаў пшанічнае прастога памолу. Усё гэта дае нам 127.000 пудоў жытняе і 72.000 пудоў пшанічнае мукі. А калі ўзяць і ўлічыць 40 процантаў прыпёку, я бяру самае, праўда, максымальнае, дык мы будзем мець усяго 255.000 пудоў хлеба. Да першага верасьня ў нас 95 дзён застаецца… Так… Гэтым хлебам трэба забясьпечыць рабочых, беспрацоўных, дзяцей, служачых, і рэшту працоўнага насельніцтва гораду, якое не забясьпечана хлебам… Так… І без суровага ўліку кожнага кілё хлеба мы нічога ня зможам зрабіць. Значыць трэба нам больш дасканала ўлічыць насельніцтва, вызначыць нормы выдачы і метод разьмеркаваньня. Мае меркаваньні, што мы зможам даваць па паўкілё на дзень рабочым і па 300 грам для служачых. Гэта прыблізна. Колькасьць людзей трэба ўлічыць больш дасканала. І тады ўдакладніць нормы. А што тычыцца методу разьмеркаваньня, дык я лічу, што гэта трэба рабіць па коопэрацынуых кніжках і спэцыяльных пасьведчаньнях, хто ня мае кніжок…

Пакуль гаварыў «старык», усе прысутныя слухалі ўважліва. Але прадстаўнік коопэрацыі весь час нэрваваўся і на пасланай на стол паперы рабіў нейкія для сябе заўвагі. А калі «старык» змоўк, ён першым загаварыў сьпяшаючыся, знэрвована, блытаючы гаворку.

— Я думаю — гэта няправільна. Мы прапануем не па кніжках… Няправільна па кніжках, трэба па хлебных картках выдаваць. Кніжкі не дадуць мне мажлівасьці ўлічыць кожнае кілё хлеба…

— А я заяўляю, — перабіў яго «старык», — што коопэратары самі спалохаліся панікі, хаця ў зьяўленьні яе самі-ж здорава і вінаваты. Цяпер картак нельга ўводзіць, — казаў ён, — картка хлебная сёньня падыме яшчэ большую паніку. Трэба нормаваць выдачу хлеба кніжкамі, а там пабачым, можа знойдзем і лепшы мэтод, больш дасканалы…

— Але-ж мы ўжо друкуем карткі, — заявіў коопэратар.

— А хто вам гэта дазволіў рабіць?

«Старык» змоўк, чакаючы адказу і, не дачакаўшыся, праз хвіліну ўзлавана ўжо гаварыў:

— Я прапаную зараз-жа зьняць карткі з друкаваньня, думаю, што ўсе з гэтым згодзяцца. Панікай панікі вы не ліквідуеце, тава-