Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Крышачку болей, чым з твае гаворкі.

— Ды ўжо-ж! То-та бачу я, аж штаны ў цябе ззаду працерліся ад сходаў, хутка голай будзеш сьвяціць. Мусіць усяго тае і карысьці будзе…

— Тады пабачым…

Клім пашоў. Жонка пастаяла пасярод хаты, потым зьняла ў камешніку з вілак паліто і павесіла яго перад печчу на жэрдцы. З паліто сочацца, набракаюць кроплі вады і цяжка падаюць на памост. А за акном часта адна за аднэй сьцякаюць з даху краплі дажджавой вады і падаюць зноў у парожнае вядро. Падаюць звысоку, цяжка, і вядзёрнае дно зьвініць.

V

У горадзе чароды гэткія ўжо чацьверты дзень. Чатыры дні таму назад у крамах гораду не хапіла хлеба. Гэта было ўвечары. Вестка, што не хапіла хлеба, хутка абляцела ўвесь горад і ля хлебных крам неўзабаве вырасьлі вялікія чароды. За хлебам прышлі і тыя, ў каго хлеб яшчэ быў. Чароды стаялі да адзінаццаці гадзін ночы і разышліся тады, калі крамы, распрадаўшы хлеб задоўга да гэтага, зачыніліся.

На другі дзень раніцою ля ўсіх хлебных крам, яшчэ да таго, як яны адчыніліся, стаялі вялікія хвасты. У гэты дзень завод павялічыў выпечку хлеба на дваццаць пяць процантаў супроць звычайнае выпечкі, але крамы зноў задоўга да зачыненьня апусьцелі. Хлеба не хапіла. Чароды стаялі. На трэці дзень завод павялічыў выпечку хлеба яшчэ на семдзесят пяць процантаў. На заводзе думалі, што вялікай колькасьцю хлеба яны сунімуць паніку і зьменшаць чароды. Грузавікі, спэцыяльна для гэтага вылучаныя, развозілі хлеб па крамах і не пасьпяваў хлеб астыць, як яго разьбіралі. Хлеба зноў не хапіла. А па гораду з гэтым папаўзьлі чуткі пра голад. Успомніліся мінуўшыя дзесяць год таму, часы і, нябачная папаўзла тады па гораду, па вуліцах і завулках, па дварох і кватэрах чорная пошасьць панікі. Горад спуджана азіраўся наўкола, знэрвована прыслухоўваўся да чутак і паціху, хаваючыся ў кватэры, назапашваў продукты. На трэці дзень у крамах не хапіла і круп. Пляны забесьпячэньня гораду былі парушаны. Людзі, адказ-