Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ныя за гэтую справу, бачачы, што чарга не зьмяншаецца, замяшаліся, ня ведалі, што рабіць. А чарга нарастала. Яна перакінулася і на іншыя продукты. Ня стала некаторых продуктаў і на рынку, а ў вуліцах каля чародаў зьявіліся жанчыны з кошыкамі, з якіх прапанавалі кускавы цукер, швейныя ніткі і шаўковыя панчохі. У гэты дзень паніка дасягла апогею. У чародах ля крам людзі стаялі з другое гадзіны ночы. Міліцыя ўгаварвала жанчын разыйсьціся па кватэрах. Жанчыны адказвалі на гэта лаянкай і не разыходзіліся. Раніцою парткомам у горад былі кінуты сілы, каб вытлумачыць становішча з хлебам. На вуліцах, дзе стаялі чароды, праводзіліся кароткія мітынгі. Прамоўцы лічбамі даводзілі, што горад мае хлебныя запасы, якіх хопіць да новага ўраджаю, а натоўп, заражаны панікай, слухаў, ня верыў прамоўцам і зноў распаўзаўся, каб стаць у хлебныя хвасты.

Хвастамі пачаўся і чацьверты дзень.


Панчошка бачыў уперадзе ад сябе даўгую, бясконцую шэрую паску постацей. Паска выгіналася, то тулілася да сьцен камяніц, то адхіналася ў бок да бруку і паціху пасоўвалася ўперад туды,ідзе канец яе зьнікаў у краме. І ў агульным руху, усьлед за шырокаплечай нізкай жанчынай, ступаў кароткімі крокамі Панчошка. Яго погляд то бязмэтна блукаў наўкола па тротуару на процілеглым баку вуліцы, то нярухома застываў, затрымаўшыся на шэрані запыленага бруку. Дома ён многа нэрваваўся, а тут, у чарзе, супакоіўся і ўжо зусім задаволеным слухаў крыклівую гаворку пярэдніх ад сябе жанчын.

За шырокаплечай суседкай Панчошкі, уперадзе ад яе, стаяла старая жанчына. Яна ўжо атрымала адзін раз хлеб, але не задаволілася гэтым і стала ў чаргу нанава. Павярнуўшыся бокам да суседкі, старая выняла з кошыка хлеб, каб паказаць, як яго мала, а потым, пазіраючы ў твар суседцы, пхала адной рукой хлеб у кошык. Хлеб ніяк не пападаў у кошык, у старой дрыжалі рукі і пхалі хлеб у бок кошыка. Панчошка сачыў за рухам рук у старой і на твары ў яго ўсплывала ухмылка. У гэты момант хлеб выкаўзнуўся з куркатых пальцаў старой і ўпаў на брук. Панчошка зарагатаў паціху, хацеў сагнуцца падняць хлеб, але раней за яго падняла