Паглёдкаю сочыць трывожнай
Сьцяжыну ў балоцістай гаці.
Над ім неба з хмарамі вісьне,
Цямрыца дзе вокам ня кінуць;
Няўжож вогнік з хаты ня блісьне,
Няўжож падарожнаму гінуць?
Папрадуху зморы абселі,
Ў руках вераценца ня скача;
Галоўку схіліла к кудзелі,
І дрэмле, і сон дзіўны бача.
Ёй сьніцца, што зьнекуля хтосьці
Сьпяшыць ў дарозе да хаты,
Што ён так сьпяшыць к ёй у госьці,
Такі малады і багаты.
І ўсьмешка ўсьцьвіла маладая,
І кроў забурліла крыніцай…
Ёй сьніцца… Дый хто там згадае,
Што ўдосьвет папрадусе сьніцца?..
10/XI—18 г.
|}
ВІХОР ЗАГУЛЯЎ. Гэй, шумна у боры Аж хіляцца сосны, Вавёркі-грызухі.
|