Плача восень, стогне ў сьне,
З пушчай, з ветрамі галосіць,
Як-бы дзе каго кляне,
Ці аб шчасьці моліць, просіць,
Плача восень ноч і дзень,
Сьлёзы плюскаюць аб вокны,
А па хаце чорны цень
Лазіць, тчэ свае валокны.
Гэта ходзіць, бродзіць сум,
Душу мучыць ў сваіх сетках,
І трывожыць сказы дум,
Дум аб шчасьці і аб кветках.
1915 г.
|}
УДОСЬВЕТАК. Яшчэ певень пець не масьціцца, За прасьніцай з мягкай кудзеляй Хоць мілы сон клеіць павекі, А ў полі заходзіцца бура, Пуцінай брыдзе падарожны, |