Гэта старонка была вычытаная
А людзі, што бор той
На дровы сяклі,
З душою разьдзёртай
У хаты ўцяклі.
І пуста, і дзіка
Пад борам кругом,
Як помсты вялікай
Заплёў хто залом.
Як дзе па пажары—
Жыцьця ані чуць…
Касматыя хмары
Па небе паўзуць.
Віхор-жа у боры
Гудзе і гудзе
Аб сьлёзах, аб горы,
Аб людзкай бядзе.
1906 г.
|}
ПАЯЖДЖАНЕ. Распаўзлася па абшары Ў полі дымна, ў полі цёмна, Як у моры, ў белым сьнегу, Едуць, едуць, ані сьледу, |