Сьпі ў вечнай, сіротка, хатулі,
Дзе тата сьпіць твой і матуля,
Ты лепшай ня мела пасьцелі!
Ой, каб ты ў дамоўцы ня спала,
Цябе я, мяне-б ты пазнала,
Мы роўную песьню-б запелі.
Запелі-б так шчыра, балесьне,
А гулка сіроцкая песьня
Па сьвеце нясецца з трывогай.
Мы пелі-б, маліліся сьмела,
Каб наша малітва ўзьляцела
Аж там, аж пад неба, да Бога!
Ў малітве ляглі бы ўсе справы
Якія стварае крывавы
Наш быт у жыцьцёвым пакосе;
Малілі-б, прасілі, каб болей
Шукаці ня трэ’ было долі,
Каб лепей сіроткам жылося.
1906 г
|}
ПЕСЬНЯ. (З народнай). Каб была я перапелкай, Ці па ягады ў бор шчыры Ці ў зялёны луг, дзе рэчка,
|